У Мінску гарэў інтэрнат, уратавалі 11 чалавек (відэа)

А 6.21 пра ўзгаранне паведаміў вахцёр і праз пяць хвілінаў пажарныя былі на месцы. Высветлілася, што агонь ахапіў пакой на 4-м паверсе, наймальнікам якога з’яўляецца жанчына 1977 году нараджэння. Яна жыве адна і пакінула пакой да прыеду ратавальнікаў.



З іншых пакояў уратавалі 11 чалавек, эвакуявалі 20 чалавек, у тым ліку пецярых дзяцей. Пацярпелых няма.



Пажар ліквідавалі за 25 хвілінаў. Агнём пашкоджаная маёмасць, закураны калідор чацвёртага паверха, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі