У Мінску феерверк трапіў у твар жанчыне, яго запусцілі яе суседзі

У Мінску феерверк трапіў у твар жанчыне, яго запусцілі яе суседзі

У Мінску феерверк трапіў у твар 33-гадовай жанчыне. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў 00:30 у панядзелак, 1 студзеня. Феерверк няўдала запусцілі суседзі пацярпелай. Яна звярнулася да лекараў толькі раніцай. Ёй аказалі першую меддапамогу і адпусцілі дахаты. Адзначаецца, што ў жанчыны рана верхняй губы.

Як інфармавала Еўрарадыё, у вокны мінскіх кватэр двойчы заляталі петарды. Абодва здарэнні адбыліся позна ўвечары 31 снежня. Ніхто з людзей не пацярпеў. Сталічныя медыкі інфармуюць, што ў Бальніцу хуткай меддапамогі звярталіся трое пацыентаў з траўмамі пасля няправільнага выкарыстання петард.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі