У вокны мінскіх кватэр двойчы заляталі петарды (фота)

У вокны мінскіх кватэр двойчы заляталі петарды (фота)

У вокны мінскіх кватэр двойчы заляталі петарды. Абодва здарэнні адбыліся позна ўвечары 31 снежня. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Як інфармуе прэс-служба сталічнага МНС, пасля 22-й гадзіны стала вядома пра здарэнне на Заслаўскай вуліцы. Там петарда трапіла ў акно кватэры на 10-м паверсе 12-ці павярховага жылога дома. Было пашкоджана шкло ў акне, але ў кватэру петарда не трапіла. Праз 20 хвілін падобны выпадак адбыўся на Кахоўскай вуліцы. Там петарда разбіла акно кватэры на трэцім паверсе 5-ці павярховага жылога дома, у якой жыве 74-гадовая пенсіянерка.

Дарэчы, у сталіцы ў навагоднюю ноч з-за няправільнага выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 4 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі