У Мінску дыягназ "грып" устанавілі паўтысячы чалавек

Больш за 24 тысячы чалавек звярнуліся да лекараў з выпадку прастудных захворванняў і грыпу. Як паведамляе санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы, гэты паказчык у 1,2 разы вышэйшы за ўзровень мінулага тыдня і ў 1,3 разы ніжэйшы ўзроўню аналагічнага перыяду 2008 года. Дыягназ "грып" быў устаноўлены 521 чалавеку.
На сённяшні дзень супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы грыпу ўведзеныя ў двух кантрольных гарадах краіны - у Гродне і Лідзе, і ў пяці раёнах: Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, Навагрудскім, Лідскім, Гродзенскім і Іўеўскім раёнах Гродзенскай вобласці.  
Як адзначае БелаПАН, з прычыны адсутнасці болей за 30% навучэнцаў прыпынены навучальны працэс у 36 школах Беларусі. У дзевяці школах краіны вучэбныя заняткі адноўленыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі