У Мінску часткова закрываюць вуліцу Янкі Купалы, рух транспарту зменены

У Мінску часткова закрываюць вуліцу Янкі Купалы, рух транспарту зменены

Ад сёння, 23 лютага ў Мінску часткова перакрываюць вуліцу Янкі Купалы — на час будаўнічых працаў спынены рух транспарту на ўчастку ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Куйбышава. Апроч таго, абмяжоўваецца рух па вуліцы Багдановіча, які пакуль што будзе ажыццяўляцца толькі па адной паласе ў кожным кірунку.

Паколькі праз вуліцу Янкі Купалы пралягаюць некалькі маршрутах наземнага транспарту, яны будуць або змененыя, або часова адмененыя. Перастане хадзіць тралейбус №12. Часовы аўтобусны маршрут №929 “ДС Каліноўскага — Камароўскі рынак” будзе супадаць з трасай тралейбуса №29 са змяненнем на ўчастку ад вул. Сурганава (яна працягваецца па Куйбышава, прасп. Машэрава, вул. Багдановіча, Харужай, Куйбышава ў прамым кірунку, у адваротным — па Куйбышава, Сурганава і далей па тралейбуснаму маршруце).

Уносяцца змены ў працу наступных маршрутаў: аўтобусы №24 з боку вуліцы Л. Бяды паедуць па Куйбышава, Харужай, Багдановіча, з боку вуліцы Няміга — па М. Багдановіча, прасп. Машэрава, Куйбышава з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў абодвух напрамках.

Маршрут аўтобуса №57 ад ДС Усходняя часова арганізуецца па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Янкі Купалы, прасп. Незалежнасці (з разваротам на пл. Перамогі пры руху ў кірунку Сямашка), вуліцах Гарадскі Вал, Няміга і далей па маршруце ў абодвух кірунках з усімі прамежкавымі прыпынкамі акрамя “пл. Перамогі”, “прасп. Незалежнасці”.

Рух тралейбусаў №29 арганізуецца ад вуліцы Кузьмы Чорнага да ДС Лермантава па вул. Сурганава, пл. Бангалор, вул. Багдановіча, Няміга, прасп. Дзяржынскага, вуліцах Шчорса, Люксембург, Лермантава ў прамым напрамку, у зваротным — па вуліцах Лібкнехта, Хмялеўскага, Люксембург, Шчорса, прасп. Дзяржынскага, вуліцах Няміга, Багдановіча, Сурганава і далей па маршруце. Часовы маршрут перайменаваны ў №29А “ДС Каліноўскага — ДС Лермантава”,

Тралейбусы №40 пойдуць з боку вул. Няміга да ДС Карастаянавай па вул. Багдановіча, пл. Бангалор, вул. Сурганава, Карастаянавай у абодвух кірунках.

Часова выключаецца з транспартнага абслугоўвання прыпыначны пункт “Камуністычная” па вуліцы Куйбышава. Найбліжэйшыя альтэрнатывы — “Камуністычная” і “Оперны тэатр” па вуліцы Багдановіча.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі