У Мінску судзяць жанчыну, дачцэ якой сабака адгрыз руку

У Мінску судзяць жанчыну, дачцэ якой сабака адгрыз руку

У Мінску судзяць жанчыну, васьмімесячнай дачцэ якой сабака адгрыз руку. Разгляд гучнай справы пачаўся 5 жніўня ў судзе Фрунзенскага раёна. Жанчыну абвінавачваюць у "свядомым пакіданні ў небяспецы, здзейсненым асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан". Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Трагічнае здарэнне адбылося ў сакавіку гэтага года. 25-гадовая маці спала ў стане алкагольнага ап'янення, калі сабака напаў на яе дзіця. Дзяўчынка памерла ад страты крыві. Лёс сабакі пароды хаскі вырашыць суд. Жанчыну ўзялі пад варту ўжо праз некалькі дзён пасля трагічнага здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі