У Мінску памерла 8-месячная дзяўчынка, следчыя затрымалі яе маці

У Мінску памерла 8-месячная дзяўчынка, следчыя затрымалі яе маці

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасці смерці васьмімесячнай дзяўчынкі. Яе цела без прыкмет жыцця было выяўленае сёння ўначы ў кватэры ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Пра гэта інфармуе tut.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.

Пра смерць дзяўчынкі стала вядома ад яе маці. 27 сакавіка каля 23-й гадзіны жанчына затэлефанавала ў хуткую дапамогу і паведаміла, што яе дачка не ​​падае прыкметаў жыцця.

Паведамляецца, што ў кватэры таксама была сабака пароды хаскі, а на целе дзяўчынкі былі выяўленыя сляды ад укусаў. Але ў Следчым камітэце падкрэсліваюць, што яшчэ рана казаць пра сувязь паміж дзеяннямі жывёлы і смерцю дзіцяці. Следчыя чакаюць вынікаў даследаванняў ад Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Таксама следчыя адзначылі, што пры аглядзе кватэры не знайшлі прадуктаў харчавання — ні для дзіцяці, ні для сабакі.

Па факце смерці дзіцяці пачалі крымінальную справу за свядомае пакіданне ў небяспецы, учыненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Маці памерай дзяўчынкі затрымалі. Ідзе расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі