У Мінску аўтаўладальнікаў абавязалі прыбіраць снег і смецце каля машын

У Мінску аўтаўладальнікаў абавязалі прыбіраць снег і смецце каля машын

У Мінску аўтаўладальнікаў абавязалі прыбіраць снег і смецце каля машын. Мінгарсавет зацвердзіў новыя правілы добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы. Рашэнне № 252 ад 16 лістапада сёння было апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яно абавязвае тых грамадзян, хто паркуе транспартныя сродкі каля жылых дамоў, уздоўж вуліц, праездаў, прыбіраць праезную частку ад снегу і смецця на адлегласці не менш як 1 метр ад машыны.

Утрыманне тэрыторый вакол індывідуальных гаражоў (па перыметры і да сярэдзіны зямельнага ўчастка), размешчаных у дварах, цяпер таксама абавязак іх уласнікаў. Цалкам дакумент гл. тут.

У Мінску аўтаўладальнікаў абавязалі прыбіраць снег і смецце каля машын
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі