Вы тут

У Мінску амапаўцы запрасілі дзяцей у... аўтазак

Амапаўцы і аўтазак / З архіву Еўрарадыё

На базе амапаўцаў ва Уруччы ў Мінску наладзілі экскурсію для 130 хлопчыкаў і дзяўчынак, паведамляе sputnik.by. Дзецям паказвалі зброю і спецсродкі, у тым ліку і тыя, якія выкарыстоўваліся падчас разгону пратэстаў у сталіцы. Між іншым экскурсантаў запрасілі наведаць... аўтазак.

Таксама дзецям прапанавалі прымерыць экіпіроўку амапаўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.