У Мінску АМАП затрымаў некалькі маці салдат — маліліся ў царкве за мір

У Мінску АМАП затрымаў некалькі маці салдат — маліліся ў царкве за мір

У Мінску АМАП затрымаў некалькі маці беларускіх салдат — маліліся ў царкве за мір, паведамляюць праваабаронцы. Здарэнне адбылося 3 сакавіка ў Кафедральным саборы на Нямізе. Жанчыны не мелі пры сабе плакатаў, толькі маліліся. Але і гэта стала падставай для затрымання — у храме прысутнічалі сілавікі ў цывільным з рацыямі, якія сачылі за жанчынамі, а каля будынка чакалі амапаўцы.

Затрымалі не менш за трох жанчын. Сілавікі не сталі слухаць святара, які прасіў іх адпусціць.

Пры гэтым дзяржаўная прапаганда працягвае супакойваць беларусаў, сцвярджае, што беларускія вайскоўцы не будуць пасланыя на вайну ва Украіну.

У Мінску АМАП затрымаў некалькі маці салдат — маліліся ў царкве за мір
Фота праваабаронцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі