У Мінску адзначылі Дзень памяці і прымірэння (фота)
![У Мінску адзначылі Дзень памяці і прымірэння (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/001_4.jpg.webp?itok=6Eq-SlmH)
8 траўня ў Мінску адзначылі Дзень памяці і прымірэння. З ініцыятывы ўкраінскай амбасады ваенныя аташэ шэрагу краін (Украіны, Германіі, Сербіі, Балгарыі, Вьетнама, Таджыкістана, Польшчы, Вялікабрытаніі) усклалі кветкі да мемарыялу ахвярам нацызму ў Трасцянцы.
Як вядома, у Беларусі і шэрагу іншых краін, якія былі ў складзе СССР, дзень перамогі над нацызмам адзначаецца 9 траўня. Значна больш краін свету (у тым ліку і Украіна з 2015 года) адзначаюць яго на дзень раней.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё