У Мінску адкрываецца X Фэст духоўнай музыкі "Залатагорская ліра"

12 красавіка ў мінскім касцёле святога Роха адкрываецца X Фэст духоўнай музыкі "Залатагорская ліра". У яго рамках прагучыць харавая і арганная духоўная музыка, будзе паказаны спектакль у выкананні моладзевага тэатра касцёла. Сярод выканаўцаў — музыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Шэраг канцэртаў носяць характар творчага эксперыменту. Напрыклад, 20 красавіка адбудзецца канцэрт сярэднявечнага абертонавага спеву. Абертонавые імправізацыі выканаюць музыкі з Санкт-Пецярбурга Галіна Парфёнава і Вольга Анісімава разам з хорам "Менка" пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева.

У рамках фэсту таксама адбудзецца прэзентацыя кампакт-кружэлкі "Спяваюць хоры Чырвонага касцёла", сольны канцэрт вядомага беларускага выканаўцы на флейце траверса Галіны Мацюковай.

Традыцыйныя канцэрты арганнай музыкі сёлета прагучаць у выкананні Дарыюша Гайдукевича (Польшча), Аляксандра Ісакава (Літва) і студэнтаў класа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ўладзіміра Неўдаха.

Пачатак усіх канцэртаў — у 20.00, уваход вольны, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі