У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Навошта"

Прэзентацыя новай кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна "Навошта" адбылася 15 студзеня ў Музеі Янкі Купалы ў Мінску. У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся.

Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала кнігу "ўдалай і унікальнай", а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". А Алесь Камоцкі паведаміў, што аўтар выдання паабяцаў яшчэ раз сустрэцца са сваімі чытачамі 15 лютага, падчас закрыцця ў музеі выставы твораў Кунстадтэра, паведамляе "БелаПАН".

Беларускія вершасказы — спецыфічны жанр, запачаткаваныя Алесем Разанавым. Гэта згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя спалучэнні словаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі