У Мінску абмяжуюць рух з-за прыезду Муамара Кадафі

ДАІ папярэджвае, што на некалькіх вуліцах Мінска будзе абмежаваны рух з-за прыезду Муамара Кадафі. "У сувязі з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь кіраўніка лівійскай рэвалюцыі Муамара Кадафі 2, 3 і 4 лістапада магчымыя перыядычныя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарта па Менскай кальцавой аўтадарозе; праспектах Незалежнасці, Пераможцаў, Машэрава; вуліцах Купалы, Леніна, Старажэўскай, Энгельса, Маркса, Бабруйскай, Захарава; Вайсковым завулку", - паведамляе ДАІ і заклікае кіроўцаў выключыць з свайго маршруту гэтыя ўчасткі дарог. Міжтым часам афіцыйнай інфармацыі пра візіт у Беларусь Кадафі дагэтуль не апублікаваная. Па некаторых звестках, гэта нібыта звязана з тым, што яшчэ канчаткова не зацверджаная праграма візіту лівійскага лідэра. Напэўна вядома толькі пра тое, што Муамар Кадафі правядзе ў Менску перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка. БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі