У Мінску абмяжуюць хуткасць пракатных самакатаў

Шэрынгавыя самакаты ў Мінску / onliner.by
Шэрынгавыя самакаты ў Мінску / onliner.by

У Мінску зменяцца правілы паркоўкі шэрынгавых самакатаў, а таксама будзе абмежаваная іх хуткасць. У некаторых месцах ездзіць будзе забаронена зусім.

Так вырашыў 24 сакавіка Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, піша агенцтва"Мінск-Навіны".

Асноўным змяненнем стане рэгуляванне хуткасных рэжымаў у розных частках і зонах Мінска ў залежнасці ад інтэнсіўнасці руху пешаходаў і транспарту ў гэтых раёнах. Зоны абмежавання будуць да 15, 20 км/г, астатняя частка горада — да 25 км/г. Кантраляваць і абмяжоўваць хуткасць будзе спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое ўкараняць пракатныя арганізацыі, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

Для паркоўкі плануецца вылучыць спецыяльныя месцы. Праграмнае забеспячэнне будзе дазваляць завяршаць паездку толькі там, калі такая паркоўка знаходзіцца паблізу.

Ацэнка нашаму пілотнаму праекту будзе дадзена пасля завяршэння пракатнага сезона, і пры дасягненні станоўчых вынікаў інфармацыя будзе накіравана ў рэспубліканскія органы для карэкціроўкі заканадаўства.

З восені 2022 года хуткасць электрасамакатаў, згодна з ПДР, не павінна перавышаць 25 км/г.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі