У Мінску 15 траўня перакрыюць частку праспекта Незалежнасці

Дарожныя працы пачнуцца 15 траўня ад 6-й гадзіны раніцы, інфармуе БЕЛТА. Ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна адбудзецца фрэзераванне праезнай часткі, а потым — укладка асфальту. У сувязі з гэтым рух будзе часткова абмежаваны. Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.





Фота — caves.by