У мінскім Палацы Рэспублікі заменяць акустычнае абсталяванне

Новае акустычнае і гукаўзмацняльнае абсталяванне плануецца закупіць сёлета для ўстаноўкі ў залах Палаца Рэспублікі. Пра гэта паведаміў дырэктар установы Пётр Волкаў. Ён адзначыў, што цяпер у палацы, які 5 кастрычніка адзначыць сваё 10-годдзе, устаноўлена не самае лепшае гукавае абсталяванне.

Ужо аб'яўлены тэндэр на пастаўку апаратуры вельмі высокага класа, якая дазволіць значна палепшыць якасць гуку.

Волкаў таксама адзначыў, што плануецца поўнасцю змяніць архітэктурную падсветку будынка і размешчанага побач фантана.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі