Вы тут

У мінскім "Дынама" з'явіўся 27-гадовы хакеіст з Канады, які гуляў у НХЛ

Раян Мерфі / hcdinamo.by

У мінскім "Дынама" з'явіўся 27-гадовы хакеіст з Канады Раян Мерфі. З ім падпісана пагадненне, разлічанае да канца сезону, паведамляе клубная прэс-служба. Мерфі гуляў у НХЛ — за "Караліну Харыкейнз", "Мінесоту Уайлд" і "Нью-Джэрсі Дэвілз". У 176 матчах ён набраў 43 (8+35) ачкі. У КХЛ ён згуляў 56 паядынкаў, набраў 23 (8+15) ачкі. Апошнім клубам абаронцы быў ніжнекамскі "Нафтахімік" (у сезоне 2019/2020 гадоў). Сёлета ў жніўні канадзец падпісаў кантракт з фарм-клубам "Вегас Голдэн Найц". Кантракт з дынамаўцамі ён мог падпісаць яшчэ летам.

Раян Мерфі — 13-ы замежнік у беларускім клубе.

13 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі ў чэмпіянаце КХЛ другую запар гасцявую перамогу. Яны абыгралі ў Хабараўску мясцовы "Амур" — 2:1. "Дынама" з 28 ачкамі пасля 24 гульняў паднялося на чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступны матч — 15 лістапада ў Нур-Султане з "Барысам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.