Вы тут

У мінскім аэрапорце за паласу выкаціўся самалёт Uzbekistan Airways

На борце Airbus А-320 былі 115 пасажыраў / Ілюстрацыйнае фота gazeta.uz

17 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" адбылося надзвычайнае здарэнне. У 11:45 прызямліўся самалёт Uzbekistan Airways з Ташкента. Аднак Airbus А-320 выкаціўся за ўзлётна-пасадачную паласу. У аэрапорце прычынай называюць моцны снегапад і завіруху. На борце былі 115 пасажыраў. Па папярэдніх даных, ніхто не пацярпеў. Сам самалёт не атрымаў пашкоджанняў.

Пасажыраў даставілі ў будынак тэрмінала, а самалёт адбуксіравалі да месца стаянкі.

З-за здарэння і "складаных умоваў надвор'я" тры самалёты "Белавія" (рэйсы з Санкт-Пецярбурга і Масквы) не змаглі прызямліцца і вымушаныя былі спачатку наварочваць кругі ў паветры каля Лепеля і Крупак, а пасля — ляцець у Санкт-Пецярбург. У Гомелі яны прызямліцца не маглі, паколькі там нялётнае надвор'е.

На запасны аэрадром у Санкт-Пецярбургу перанакіравалі рэйсы B2942 Санкт-Пецярбург — Мінск, B2958 Масква (Дамадзедава) — Мінск і B2976 Масква (Шарамеццева) — Мінск.

Прычынай вяртання самалётаў "Белавія" стала надзвычайнае здарэнне ў мінскім аэрапорце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.