У мінскіх крамах з 15 чэрвеня абмяжуюць час продажу алкагольных напояў

Алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, а таксама піва ў мінскіх крамах з 15 чэрвеня можна будзе купіць толькі з 9-й да 22-й, інфармуе БЕЛТА.

Падставай стала інфармацыя мінскай міліцыі, што найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў сталіцы аказвае начны продаж алкаголю. Таму ўсе адміністрацыі раёнаў сталіцы прынялі рашэнне прадаваць названыя напоі толькі з 9-й да 22-й.

Гэта абмежаванне не датычыцца прадпрыемстваў сферы грамадскага харчавання.

Фота — bdg.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі