У мінскіх гатэлях змяншаецца колькасць замежнікаў

Сёлета ў першым квартале сталічныя гасцініцы прынялі амаль 83 тысячы чалавек. Больш за 60% з іх — жыхары Беларусі.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года нашы суайчыннікі радзей спыняліся ў сталічных гатэлях — на 14,6%, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі.

А вось грамадзяне краін СНД і далёкага замежжа карысталіся паслугамі мінскіх гатэляў часцей — на 6 і 7,8% адпаведна.

Больш за ўсё ў студзені-сакавіку гэтага года ў мінскіх гасцініцах спынялася расіянаў — больш за 15 тысяч чалавек, украінцаў — 2.653. З заходніх гасцей пераважалі немцы — 1.766 чалавек, італьянцы — 1.601, аўстрыйцы — 575, амерыканцы — 554, брытанцы — 450.

Прычым колькасць жыхароў Італіі, якія спыніліся ў сталічных гатэлях, у параўнанні з першым кварталам мінулага года павялічылася больш чым на 60%.

Нагадаем, усяго ў Мінску 27 гасцініц, у тым ліку адна чатырохзоркавая і пяць трохзоркавых.

Мінск-Навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі