У мінскай Серабранцы ратавалі мужчыну, які захраснуў у балоце

У мінскай Серабранцы ратавалі мужчыну, які захраснуў у балоце

 У мінскай Серабранцы ратавалі мужчыну, які захраснуў у балоце. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла на экстраную лінію МНС 13 красавіка ў 20.14 — пацярпелага заўважылі мінакі і вырашылі выклікаць дапамогу.

Малады мужчына 1990 года нараджэння захраснуў у балоцістая мясцовасці на глыбіні 1 метра па вуліцы Якубава, у кірунку Свіслачы. Ён быў на адлегласці 20 метраў ад цвёрдага грунту і не мог самастойна выйсці.

Выратавальнікі дасталі яго і перадалі брыгадзе хуткай. Апроч агульнага пераахаладжэння ў пацярпелага дыягнаставалі яшчэ і чэрапна-мазгавую траўму. Мужчыну даставілі ў лякарню.

Меркаваная прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць, паведамляе прэс-служба МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі