У мінскай кнігарні адкрыўся аддзел кітайскай кнігі (фотафакт)

У мінскай кнігарні адкрыўся аддзел кітайскай кнігі (фотафакт)

У мінскай кнігарні "Кніжкі і кніжачкі" на праспекце Незалежнасці адкрыўся аддзел кітайскай кнігі. Ён дзейнічае ў тэставым рэжыме, пазней выданні пачнуць прадаваць, інфармуе сайт sb.by. Гэта частка міжнароднага праекту "Паліцы кітайскіх кніг", які рэалізуецца ў нашай краіне. Ва ўрачыстай цырымоніі паўдзельнічалі міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч і кітайскі амбасадар Цуй Цумін.

У Беларусь прывезлі больш за сто кітайскіх кніг. Яны прысвечаныя гісторыі, культуры, эканоміцы КНР. Ёсць і серыя кніг пра кітайскага лідара Сі Цзіньпіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі