У мінскай кавярні на стол апазіцыянера Лябедзькі паставілі сурвэтніцу з “жучком"

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька знайшоў у сурвэтніцы адной з мінскіх кавярняў “жучок” для праслухоўвання. Пра гэта апазіцыйны палітык напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

“Сёння дамовіліся аб сустрэчы з Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Статкевічам. Па тэлефоне. "На старым месцы", без абазначэння каардынатаў і назвы. Прыйшоў за 10 хвілін да сустрэчы. Толькі сеў —  зазірнуў бармэн, і тут жа з'явілася афіцыянтка, узяла са стала сурвэтніцу і замяніла на іншую. Звярнуў увагу, што яны адрозніваюцца. Пачаў круціць у руках і раптам ніжняя частка пайшла па нябачнай разьбе. А там... вось гэта самая падслухоўваючая прылада. Добры дзень, тав. генерал. Так, прэзідэнцкая кампанія ўсё яшчэ працягваецца! Неяк дзіўна вядуць апрычнікі чалавека, за якога нібыта прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў”.

Да апісання Лябедзька прыклаў фота прылады. Як адрэагавала на знаходку кіраўніцтва кавярні і чым скончыцца гісторыя, пакуль не вядома, бо ніхто са згаданых апазіцыйных палітыкаў пакуль не адказвае на тэлефанаванні.

Кадэты з ваеннай вучэльні надзелі майкі з “Пагоняй” пад форму (фота)

“Прывітанне з Баранавічаў”, — напісаў хлопец, які даслаў фота ў суполку.

Галасаванне на даму: Ехаць на ўчастак за свае грошы?! Хай лепш да мяне прыедуць!

Еўрарадыё размаўляе з жыхарамі Ушацкага раёна, якія паказалі рэкордны працэнт у галасаванні на даму.

"Міліцыянер ударыў мяне каленам, потым — аб кіёск. У аддзеле зрабілі “ластаўку”

Еўрарадыё звязалася з бабруйчанкай Настассяй Навоевай — той самай жанчынай, якую асудзілі за “збіццё” міліцыянера. Спрэчны выпадак здарыўся, калі ў яе адбіралі дзяцей.