У мінскай калоніі аб'явіў галадоўку грамадзянін Расіі

У Мінскай папраўчай калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжыму № 1 24 жніўня аб'явіў галадоўку грамадзянін Расіі Мікалай Костышаў.  Пра пачатак галадоўкі зняволенага быў праінфармаваны аргкамітэт па стварэнні Беларускага камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" праз аднаго з яго сваякоў. Каардынатар аргкамітэта Зміцер Каспяровіч паведаміў, што Костышаў "мусіў аб'явіць галадоўку, паколькі на працягу двух гадоў не можа дамагчыся свайго апраўдання, нягледзячы на шматлікія парушэнні беларускіх законаў у ходзе следства і суда".

Костышаў у ліпені 2006 года быў прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за разбой, бандытызм, крадзеж і падробка дакументаў. Прысуд быў вынесены пры адсутнасці абвінавачванага.

Сваім рашэннем аб галадоўцы Костышаў хоча заклікаць грамадскасць, праваабарончыя арганізацыі, урады Расіі і Беларусі, палітыкаў, служыцеляў царквы стаць на абарону яго грамадзянскіх правоў, а таксама правоў і свабод іншых грамадзян дзвюх краін, якія таксама незаконна асуджаны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі