У мінскай гімназіі №2 бацькам будуць дасылаць SMS з адзнакамі дзяцей

У мінскай гімназіі №2 плануецца ўвесці сістэму інфармавання бацькоў аб паспяховасці навучэнцаў з дапамогай Інтэрнэту і SMS-паведамленняў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях гімназіі Аляксандр Ржавуцкі. Акрамя гэтага, у гімназіі ўсталяваная сістэма аўтаматызаванага кантролю прыходу і сыходу навучэнцаў і педагогаў — "Электронная прахадная".

Наладжаная і праграма "Электронны буфет" — сістэма пераводу на безнаяўную форму разліку за харчаванне і бацькоўскага кантролю выкарыстання грошай.

Пакуль такая схема дзейнічае для вучняў 4-х класаў. У бліжэйшым часе ў электронным буфеце змогуць есці ўсе астатнія навучэнцы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі