Вы тут

У мінскае "Дынама" вярнуўся Андрэй Мезін

Андрэй Мезін другі злева / twitter.com/hc_dinamominsk

У хакейным клубе "Дынама-Мінск" сфармаваны трэнерскі штаб. Як інфармуе hcdinamo.by, акрамя Крэйга Вудкрафта і Міхаіла Грабоўскага, у яго ўвайшлі Павел Перапехін, Андрэй Мезін, Аляксандр Журык і спецыяліст па фізпадрыхтоўцы Андрыян Вальво. Мезін — у мінулым легендарны брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён выступаў за мінскае "Дынама" (у 2009-2012 гадах), быў асістэнтам галоўнага трэнера каманды Крэйга Вудкрафта (у 2016-2017 гадах). Каментар гендырэктара "Дынама" Дзмітрыя Баскава можна паглядзець тут.

Хакейны клуб паведамляе пра падпісанне двухбаковых кантрактаў з 25-гадовым абаронцам Дзмітрыем Знахарэнкам, з нападаючымі — 21-гадовым Іллём Літвінавым і 19-гадовым Іванам Драздовым.