У Мінск прыляцеў прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон
![У Мінск прыляцеў прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rachmon-2706-3.jpg.webp?itok=e2pcASMV)
У Беларусь з афіцйным візітам прыляцеў прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, інфармуе БЕЛТА.
У аэрапорце Рахмона сустракалі віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка і першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
28 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Таджыкістана. Плануецца, што Рахмон застанецца ў Беларусі да выходных і наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая пройдзе 30 чэрвеня на стадыёне "Дынама".