Вы тут

У Мінск прыляцеў першы рэйс авіякампаніі Nordwind з Калінінграда

Самалёт Nordwind ў Мінску​ / t.me/MinskNationalAirport

2 мая рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" стала выконваць новая авіякампанія — расійская Nordwind Airlines. Першы самалёт Nordwind з Калінінграда, які прызямліўся ў Мінску, сустрэлі ўрачыста — воднай аркай. Гэта міжнародная традыцыя — шмат у якіх аэрапортах свету так вітаюць новыя тыпы паветраных судоў, рэйсы і авіякампаніі.

Першаму пасажыру зваротнага рэйса Мінск — Калінінград, які падышоў да стойкі на рэгістрацыю, ад мінскага аэрапорта падарылі сувеніры і сертыфікат на двухразовае бясплатнае абслугоўванне ў VIP-зале. Шчасліўчыка клічуць Міхаіл Цолбан.

Самалёт Nordwind ў Мінску​ / t.me/MinskNationalAirport

Nordwind Airlines — расійская авіякампанія, створаная ў 2008 годзе. Так жа, як і Pegas Fly, яна з'яўляецца даччынай авіякампаніяй тураператара "Пегас Турыстык". Nordwind месціцца ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева і выконвае рэйсы ў буйныя расійскія гарады, Сімферопаль, Анталію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.