У Мінск прыедзе на два дні патрыярх Кірыл

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Ён адзначыў, што ў Мінск запрошаныя і кіраўнікі 15 памесных праваслаўных цэркваў.



Чакаецца, што ва ўрачыстасцях у беларускай сталіцы возьмуць удзел каля 10 тысяч чалавек. Літургія пройдзе пад адкрытым небам у раёне вуліцы Няміга.



Патрыярх Кірыл будзе ў Мінску да 30 ліпеня ўключна, інфармуе БЕЛТА.



Нагадаем, папярэдні раз Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі наведваў Беларусь у кастрычніку 2012 года. Між іншым, ён паўдзельнічаў у асвячэнні помніка патрыярху Алексію II.

 

Фота — bymedia.net