У Мінск прыбыў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША

У Мінск прыбыў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх справах Дэвід Меркел.

Як паведамілі ў амбасадзе ЗША, 21 жніўня ў другой палове дня і 22 жніўня Меркел правядзе сустрэчы з беларускімі афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі. Пакуль не ўдакладняецца, з кім канкрэтна будзе сустракацца амерыканскі чыноўнік.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на 22 жніўня запланавана сустрэча з прадстаўнікамі Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі