У Мінпрацы з'явіліся эмблема і сцяг з нацыянальным арнаментам (фота)
У Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі з'явіліся эмблема і сцяг з нацыянальным арнаментам. Сімволіку зацвердзіў сваім указам (№ 206 ад 29 траўня) Аляксандр Лукашэнка.
Год таму новая эмблема з'явілася ў Міністэрства замежных спраў. У верасні 2016-га Міністэрства гандлю было перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у якога з'явілася новая сімволіка.
Фота: http://mintrud.gov.by