Міністэрства гандлю Беларусі зменіць назву з 8 верасня (фота)

Міністэрства гандлю Беларусі зменіць назву з 8 верасня (фота)

Міністэрства гандлю Беларусі зменіць назву з 8 верасня. Яно будзе афіцыйна перайменавана ў міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 317 ад 23 жніўня сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале (ён уносіць ва ўказ № 121 ад сакавіка 2015-га "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў міністэрства гандлю"). Ім зацверджаныя новыя сцяг і эмблема ведамства.

Рашэнне пра стварэнне ў Беларусі на базе міністэрства гандлю адзінага антыманапольнага органа было прынятае ў чэрвені сёлета. У яго склад увойдзе дэпартамент цэнавой палітыкі міністэрства эканомікі. Міністр гандлю Уладзімір Калтовіч з верасня стане міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Міністэрства гандлю Беларусі зменіць назву з 8 верасня (фота)
Міністэрства гандлю Беларусі зменіць назву з 8 верасня (фота)
Фота: pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі