У Мінкульта не хапае грошай на помнікі Барадуліну, Быкаву і Бураўкіну

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў прызнаўся, што помнікі Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву і Генадзю Бураўкіну сёлета ўсталяваныя не будуць. Пра гэта чыноўнік распавёў падчас прэс-канферэнцыі, патлумачыўшы недарэчнасць цяжкім эканамічным становішчам у краіне.

“Тое, што гэтае пытанне стаіць, што яно абмяркоўваецца, разглядаецца і будзе ў выніку вырашанае, я магу вам дакладна сказаць, — каментуе Барыс Святлоў. — Што тычыцца канкрэтнага тэрміну, то гэта залежыць ад грошай, вы ведаеце сённяшняе фінансавае і эканамічнае становішча. Гэта можа быць і год, і два, і тры. Дакладна я вам нічога не скажу, бо калі я даю абяцанні, то яны мусяць быць падмацаваныя грашыма. Але ў 2015-м годзе грошай на гэта ў мяне не будзе. Давайце спадзявацца, што ў 2016-м у нас гэта атрымаецца”.

Тым часам з 1 лютага Міністэрства культуры распачало конкурс на стварэнне і ўсталяванне помніка карове, як “хатняй жывёле, якая выконвае важную ролю ў забеспячэнні дабрабыту беларусаў”. З’явіцца скульптура на пляцоўцы перад “Камароўскім рынкам” у Мінску. Але Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў не бачыць недарэчнасці ў такой сітуацыі, бо “пра карову было заяўлена яшчэ да трагічных падзей з пісьменнікамі”. Асабліва гэта тычыцца Васіля Быкава