У Мінаблвыканкаме абвяргаюць затрыманне старшыні камітэта па архітэктуры

У Мінаблвыканкаме абвяргаюць затрыманне старшыні камітэта па архітэктуры

Удзень 26 кастрычніка ў сацсетках з'явілася інфармацыя, што кіраўнік камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Сяргей Трусаў адхілены ад сваёй пасады і знаходзіцца пад следствам. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў ФБ Дзяніс Кобрусеў, кіраўнік гарадской ініцыятывы "Генплан для мінчукоў".

 

Але ў Мінскім аблвыканкаме абвяргаюць гэтую інфармацыю:

“Ён проста цяпер у адпачынку. Ніхто яго не адхіляў ад пасады, — адказалі Еўрарадыё ў прыёмнай камітэта. — З першых дзён лістапада ён з’явіцца на працы”.

Што праўда, на сайце Мінаблвыканкама прозвішча старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве ўжо іншае: гэта Андрэй Таратуеў, які раней быў намеснікам Трусава:

 

У Мінаблвыканкаме абвяргаюць затрыманне старшыні камітэта па архітэктуры

3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў мінскіх камунальшчыкаў за масавую высечку дрэваў:

“Замест таго, каб парк дзесьці закласці ці да ладу давесці, вы пачынаеце штампаваць жыллё, — сказаў тады Лукашэнка. — Месца няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба канфлікт стварыць з насельніцтвам?... У Мінску “дастукаліся” да таго: пачалі пілаваць векавыя дрэвы замест таго, каб пакласці дзесьці пад дарогай, як звычайна, камунікацыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі