У Мікалаеве пасля абстрэлу шукаюць кіраўніцу беларускай суполкі

У Мікалаеве пасля абстрэлу шукаюць кіраўніцу беларускай суполкі

У Мікалаеве пасля абстрэлу шукаюць кіраўніцу беларускай суполкі. Таццяна Дзяменнікава працавала ў эканамічным дэпартамэнце абласной адміністрацыі і ўзначальвала Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў "Голас Радзiмы".

Паведамляецца, што жанчына можа быць пад заваламі будынка абласной адміністрацыі.

“У момант выбуху наша Тацяна была на працы, цяпер працягваюць ратавальныя працы. Яе яшчэ не знайшлі. Мы спадзяемся на лепшае”, — расказалі яе калегі журналістам амерыканскага радыё, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. 

Мікалаеўскую абласную адміністрацыю расійскія войскі абстралялі 29 сакавіка. Колькасць загінулых пад заваламі ўжо вырасла да 19 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі