Вы тут

У месцах пазбаўлення волі зноў дазволілі спатканні з наведвальнікамі

Тюрьма / unsplash.com

Са жніўня аднаўляюцца кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні ў месцах пазбаўлення волі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чемоданова.

Яны былі ўведзеныя ў сакавіку гэтага года ў мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруса. Забарона на наведванне тычылася як кароткатэрміновых так і працяглых спатканняў.

"Такое рашэнне прынята зыходзячы з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы", — распавяла прэс-сакратар.

Па-ранейшаму дзейнічаюць абавязковыя ўмовы: на спатканні трэба хадзіць у ахоўных масках, на ўваходзе мераць тэмпературу цела. Ва ўстановы пенітэнцыярнай сістэмы не змогуць трапіць людзі з відавочнымі сімптомамі рэспіраторных захворванняў і тыя, хто адмовіўся ад вымярэння тэмпературы цела.

У міністэрстве адзначаюць, што ўвядзенне такіх радыкальных абмежаванняў дазволіла мінімізаваць пагрозу распаўсюджвання COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.