У Мазыры падпалілі будынак, якому больш за стагоддзе (фота)

У Мазыры падпалілі будынак, якому больш за стагоддзе (фота)

У Мазыры невядомыя падпалілі трохпавярховы цагляны будынак 1910 года. Ён уваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэспубліканскай значнасці.

Як паведамляе прэс-служба МНС, пабудова належыць індывідуальнаму прадпрымальніку і не эксплуатуецца з 2004 года. У выніку пажару пашкоджаныя дах і сцены, пацярпелых няма. Магчымыя прычыны пажару — занясенне пабочнай крыніцы агню наўмысна або па неасцярожнасці. Вызначаецца памер матэрыяльнай шкоды.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі