У Мазыры некалькі дзён зрываюць плакаты за Ціханоўскую на выбарчых стэндах

У Мазыры некалькі дзён зрываюць плакаты за Ціханоўскую на выбарчых стэндах

У Мазыры некалькі дзён невядомыя зрываюць агітацыйныя плакаты Святланы Ціханоўскай з выбарчых стэндаў. Прычым адбываецца гэта літаральна пасля вывешвання, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Адзін з такіх выпадкаў на стэндзе каля рынка "Славянскі" трапіў на камеры відэаназірання.

На відэа бачна, як плакат менавіта Ціханоўскай зрывае мужчына ў чорнай цішотцы і сініх джынсах. Ён пад'ехаў да месца падзеі на "Мерседэсе" альбо "Вольва" чырвонага колеру. Побач з ім знаходзяцца дзве жанчыны. 

Сябры каманды Ціханоўскай плануюць звярнуцца ў міліцыю, каб тая правяла праверку па факце пашкоджання агітацыйных матэрыялаў за кандыдатку ў прэзідэнты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі