Вы тут

У маці 13 дзяцей зладзілі ператрус у выніку "паклёпу" на Лукашэнку

Сям'я Онахавых-Жураўлёвых / Наша Ніва

У сям'і актывісткі з Пружан Вікторыі Анохавай-Жураўлёвай, якая выхоўвае 13 дзяцей, адбыўся ператрус.

Следчыя канфіскавалі планшэты, тэлефоны, камеру GoPro і нават электронны ключ для падатковай.

У адносінах да Вікторыі заведзеная справа — паклёп на Лукашэнку, за допіс у чаце.

Следства наклала арышт на яе маёмасць, жанчына на свабодзе.

Вікторыя займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, неаднаразова звярталася да ўладаў па пытаннях паляпшэння адукацыі, інфраструктуры ў Пружанах.

Пастанова аб накладанні арышту на маёмасць сям'і Анохавых-Жураўлёвых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.