У матчы Кубка Дэвіса супраць швейцарцаў згуляе Уладзімір Ігнацік

Сёння стаў вядомы склад зборнай Беларусі па тэнісе, які згуляе ў матчы за выхад у плэй-офф Сусветнай групы Кубка Дэвіса супраць каманды Швейцарыі.
Капітан беларусаў Дзмітрый Татур паведаміў, што ён разлічвае на Максіма Мірнага, Уладзіміра Ваўчкова, а таксама на маладых тэнісістаў Уладзіміра Ігнаціка і Андрэя Каратчэню.

Усе беларускія тэнісісты, акрамя Мірнага, ужо знаходзяцца ў Мінску і пачалі падрыхтоўку да матчаў, якія адбудуцца ў футбольным манежы з 11 па 13 красавіка. Свой склад зборная Швейцарыі агучыць 1 красавіка.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі