У матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" з буйным лікам прайграла "Сібіры"

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" прайграла новасібірскай "Сібіры" з лікам 2:7. Гульня прайшла 23 лютага ў сталічным Палацы спорту.
У першай сустрэчы 5 верасня ў Новасібірску мацнейшымі былі мінчукі — 2:1. Пасля 54 матчаў "Дынама" з 46 ачкамі па-ранейшаму займае 22-е месца ў агульнай табліцы і апошняе ў дывізіёне Баброва.

У чэмпіянаце КХЛ мінскай камандзе засталося правесці два матчы. 25 і 26 лютага яны згуляюць дома з навакузнецкім "Металургам", нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі