У Мастоўскім раёне хлопчыку далі рэдкае імя - Ясенін

Нараджальнасць змяншаецца ў Мастоўскім раёне. Паводле звестак мясцовага ЗАГСу, летась на Мастоўшчыне нарадзілася 316 дзяцей, а гэта на 42 дзіцяці менш, чым у 2007 годзе. Пры гэтым адзначаецца, што вялікая колькасць дзяцей нарадзілася па-за шлюбам - 50.
Самым маладым мамам і татам было па 17 гадоў, найстарэйшай маці споўніўся 41 год.

Найбольш папулярным імем сярод дзяўчынак стала Анастасія, далей ідзе Аляксандра і Ксенія. Папулярнасцю карысталіся таксама імёны Мілана, Ангеліна і Ўльяна.

Называлі дзяцей і такімі рэдкімі імёнамі, як Данкэла, Златаслава і... Ясенін. Сярод жа хлопчыкаў найбольш Арцёмаў, пасля ідуць Кірылы, Мікіты і Арсеніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі