У Маскве заявілі, што не збіраюцца ўмешвацца ў беларускія выбары

У Маскве заявілі, што не збіраюцца ўмешвацца ў беларускія выбары

У Маскве заявілі, што не збіраюцца ўмешвацца ў беларускія выбары. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі. 25 чэрвеня падчас кадравых прызначэнняў беларускі кіраўнік згадаў "жахлівы ціск", які ідзе "асабліва ў інтэрнэце". І "след вядзе за мяжу", у тым ліку і ў Расію. Лукашэнка збіраецца пра гэта ў бліжэйшы час пагаварыць з Уладзімірам Пуціным.

"Тут можна адказаць адназначна, што Расійская Федэрацыя ніколі не ўмешвалася, не ўмешваецца і не збіраецца ўмешвацца ў чые-б там ні было электаральныя працэсы, тым больш якія праходзяць у нашага саюзніка — Беларусі",заявіў "Інтэрфаксу" Пяскоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі