У Маскве ўзброены хлопец уварваўся ў школу, забітыя паліцыянт і настаўнік

Спачатку паведамлялася, што на школу напаў мужчына, які з'яўляецца бацькам аднаго з вучняў. Пазней паведамілі, што гэта вучань 11 класа Сяргей Гардзееў. У навучальную ўстанову ён уварваўся, аказаўшы "сілавы ціск на ахоўнікаў". Па сігнале трывожнай кнопкі на месца прыехаў нарад паліцыянтаў. Менавіта праваахоўніка з нараду і параніў зламыснік. Старшы сяржант Сяргей Бусюеў памёр ад атрыманых раненняў. Раненні атрымаў яшчэ адзін паліцыянт.



Як інфармуе сайт lenta.ru, зламыснік адпусціў 24 вучняў 10-га класа. У закладніках заставаліся настаўнікі. Адзін з настаўнікаў таксама загінуў. Зламыснік быў "нейтралізаваны", яго затрымалі. У хлопца былі забраныя дзве стрэльбы. Паведамляецца, што ён быў цвярозы. Школьнік быў выдатнікам. Здацца яго пераканаў бацька.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі