У Маскве ўзброеная банда ў масках абрабавала морг

У Маскве здзейснены ўзброены разбойны напад на морг адной з лякарняў горада. Каля дзесяці гадзін вечара ў дзверы морга пазванілі невядомыя.

На пытанне вартаўніка “Хто там?”, яны адказалі, што прывезлі труны. Ён адкрыў дзверы, пасля чаго зайшлі чацвёра невядомых мужчын у масках, узброеныя пісталетамі.

Яны звязалі вартаўніка скотчам, пасля чаго ўскрылі сейф залы рытуальных паслуг морга, скралі адтуль усе грошы і з’ехалі. Вартаўнік здолеў вызваліцца і патэлефанаваць у міліцыю.

“Інтэрфакс”


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі