У Маскве ў Крамлі разагналі несанкцыянаваную акцыю БРСМ

У Маскве ў Крамлі разагналі несанкцыянаваную акцыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). 9 лістапада дэлегацыя з 30 чалавек з аднаго з гарадоў Беларусі прыйшла на экскурсію ў Крэмль. Сябры БРСМ разгарнулі свой сцяг і вырашылі сфатаграфавацца на фоне Троіцкай вежы.

Аднак адразу ж на іх накінуўся ахоўнік з дубінкай. Ён запатрабаваў ад беларусаў неадкладна спыніць “несанкцыянаваны мітынг”, згарнуць “экстрэмісцкі плакат” і “разыйсціся”.

БРСМаўцы былі шакаваныя здарэннем. Яны падначаліліся патрабаванням аховы і не сталі фатаграфавацца на фоне свайго сцягу, паведамляе электронная газета forum.msk.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі