У Маскве сканаў Аляксандр Салжаніцын

У ноч на панядзелак у Маскве сканаў пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Аляксандр Салжаніцын. Па папярэдніх звестках, у яго здарыўся інсульт, паведамляе “Інтэрфакс”.


Шырокую вядомасць Салжаніцыну прынесла яго першая аповесць "Адзін дзень Івана Дзянісавіча", а таксама раман “Архіпелаг ГУЛАГ”. Дагэтуль, у студзені 1945-га ён быў арыштаваны. Атрымаў восем гадоў лагераў.

На волю ён выйшаў у 1953 годзе. У 1974 годзе быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і высланы з СССР, пасля чаго ён пераехаў у ЗША. У пачатку 90-х яму вярнулі расійскае грамадзянства, а ў 1994 годзе ён вярнуўся на радзіму.