У Маскве пройдзе пікет з нагоды Дня Салідарнасці з Беларуссю
Пікет пройдзе сёння каля беларускай амбасады ў Маскве. Ён прымеркаваны да Дня Салідарнасці з Беларуссю. Арганізатары, а гэта актывісты некалькіх расійскіх маладзёжных
арганізацый, збіраюцца выказаць пратэст супраць парушэння правоў
чалавека ў Беларусі.
Як паведамляе "Эхо Москвы", у акцыю маюць намер узяць удзел таксама сябры беларускіх маладзёжных арганізацый і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў расійскай сталіцы. Адзначым, што правядзенне пікета санкцыянавана маскоўскімі ўладамі.