У Маскве праходзяць перамовы наконт цаны на газ для Беларусі

Дэлегацыя Беларусі праводзіць у Маскве перамовы з кіраўніцтвам "Газпраму" ў справе цаны на газ для нашай краіны на 2009 год. Пра гэта РИА "Новости" паведаміў афіцыйны прадстаўнік холдынга Сяргей Купрыянаў. Паводле яго словаў, дэлегацыя прыехала ў расійскую сталіцу ў аўторак. Іншых падрабязнасцяў ён не распавёў.
Нагадаем, цана на газ для Беларусі абмяркоўвалася падчас нядаўняй сустрэчы ў Маскве Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Ніякіх лічбаў пакуль не было названа, аднак, паводле "ўцечак", цана на расійскі газ для нашай краіны ў першым квартале 2009 года можа скласці 160-170 долараў за тысячу кубаметраў.

Праўдападобна, беларускую дэлегацыю ачольвае віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён мусіць канчаткова ўзгадніць кошт на газ і падпісаць дамову.


Фота - РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі